Гісторыя

У красавіку 1990 года ўпраўленнем культуры Магілёўскага аблвыканкама па ўзгадненню з Магілёўскім аблвыканкамам і Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь было прынята рашэнне аб стварэнні ў горадзе Чавусы раённага гісторыка- краязнаўчага музея. 7 мая 1996 года музей прыняў першых наведвальнікаў.
Місія музея - “Наш музей збірае, захоўвае і прапагандуе гісторыка-краязнаўчыя матэрыялы аб Чавускім раене”.
Раенны музей знаходзіцца ў старынным будынку павятовага казначэйства (1902 г.) - у цэнтры горада. Музейная экспазіцыя, якая размесцілася ў 9 залах, расказвае аб прыродзе і гісторыі роднага краю; аб воінах, вызваляўшых Чавускі раён ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны; аб знакамітых земляках – вайскавым разведчыку, Герою Савецкага Саюза палкоўніку Маневічу Л.Я., першай жанчыне ў Расіі, атрымаўшай вучоную ступень доктара медыцынскіх навук Кашаваравай- Рудневай В.А., беларускім этнографе і фалькларысту Насовічу І.І. і др. У 5 экспазіцыйных залах маецца агучванне.
За 2011 год музей наведала 6684 чалавека. На сенняшні дзень музейные фонды налічваюць 11043 прадмета па гісторыка-культурнай спадчыне Чавушчыны. Найбольш адметныя калекцыі - “Археялогія”, “Этнаграфія”, “Дакументы”, “Узбраенне”. Унікальныя экспанаты:
– прадметы вайсковага быту (біноклі, шлёмы, перыскоп, фляга нямецкая, посуд армейскі і г.д.);
- памятныя медалі, значкі і знакі (I пал.XX стагод. вытворчасці Заходняй Еўропы);
- асабістыя рэчы Сярэбранага чампіёна зімніх Алімпійскіх гульняў у Ванкуверы 2010 г., спартсмена-біятланіста, уражэнца г.Чавусы - Сяргея Новікава;
- прадметы этнаграфіі (рушнікі,андаракі, абрусы і г.д.);
- фатаапарат з аўтографам К.Сіманава.
У выставачнай зале музея рэгулярна праводзяцца выставы не толькі з фондаў музея, але і з фондаў абласнога краязнаўчага музея, а таксама выставы мастакоў-зямлякоў, народных умельцаў раёна і вобласці. Сярод наведвальнікаў музея – выхаванцы дашкольных устаноў, школьнікі, пенсіянеры, прадстаўнікі працоўных калектываў, госці з блізкага і далёкага замежжа.
Чавускі раенны гісторыка-краязнаўчы музей заўседы знаходзіцца ў актыўным пошуку і развіцці, адкрыт для супрацоўніцтва з усімі, каго хвалюе гісторыя Чавускага края і яго будучыня.