Круглы стол: "Супрацоўніцтва святароў і мясцовай улады"

Трэццяга кастрычніка дзверы нашага музея добразычліва расчыніліся для прадстаўнікоў мясцовай улады, каталіцкага святара і тытулярнага біскупа Фурнос Маёра, дапаможнага біскупа Мінска - Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандра Яшэўскага. Для паважаных гасцей дырэктар музея Іна Міхайлаўна правяла экскурсію, дзе асобую ўвагу звярнула на супрацоўніцтва нашага музея і Айца Гжэгаша. "Дзякуючы яму наш музей папоўніўся дакументамі аб існуючых на тэрыторыі горада касцёла і кармеліцкім кляштары..." - адзначыла Іна Міхайлаўна.
Пасля экскурсіі ўсе госці сабраліся за круглым сталом у выставачнай зале музея і абмяняліся думкамі абіснуючым жыцці ў нашым раёне, а таксама разгледзілі асноўныя моманты супрацоўніцтва каталіцкіх святароў і мясцовых улад.
На прыканцы сустрэчы старшыня Савета дэпутатаў Чавускага раёна, дырэктар музея і Айцец Гжэгаш уручылі паважанаму пану біскупу невялікія падарункі.