Біскуп Аляксандр Яшэўскі наведаў з пастырскай візітацыяй парафію ў Чавусах.

3 кастрычніка дзверы нашага музея добразычліва расчыніліся для прадстаўнікоў мясцовай улады і дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, біскупскага вікарыя Магілёўскага рэгіёну Аляксандра Яшэўскага. Для паважаных гасцей дырэктар музея Іна Міхайлаўна правяла абзорную экскурсію, дзе асобую ўвагу звярнула на супрацоўніцтва на супрацоўніцтва нашага музея і айца Гжэгаша. "Дзякуючы айцу Гжэгашу наш музей папоўніўся дакументамі аб існуючых на тэрыторыі горада касцёле і кармеліцкам кляштары" - адзначыла Іна Міхайлаўна.
Пасля экскурсіі ўсе прадстаўнікі сабраліся за круглым сталом у выставачнай зале музея і абмяняліся думкамі аб існуючым жыцці ў нашам раёне, а таксама разгледзілі асноўныя моманты супрацоўніцтва каталіцкіх святароў і мясцовых улад.
На прыканцы сустрэчы старшыня Савета Дэпутатаў Чавускага раёна Анатоль Алегавіч Мацюлін, дырэктар музея Іна Міхайлаўна і айцец Гжэгаш уручылі паважанаму пану біскупу Аляксандру Яшэўскаму невялікія сувеніры.