У ГОСЦІ ДА РАДЗІМІЧАЎ!!!

30 ліпеня 2022 года у аграгарадку РАДАМЛЯ ЧАВУСКАГА РАЕНА прайшло стылізаваннае этнасвята ЭПОХІ РАННЯГА СЯРЕДНЯВЕЧЧА "У ГОСЦІ ДА РАДЗІМІЧАЎ!" На пляцоўцы, створанай пад кіраўніцтвам навукоўцаў, якая стала ўнікальным прыкладам "жывой гісторыі" і  аб'ядноўвае напаўзямлянкі радзімічаў, печ для абпалу, капішча, дзе пакланяліся багам у старажытнасці славяне, разгортваліся асноўныя падзеі. У Х стагоддзі племя радзімічаў засяліла зямлі паміж рэкамі Бася і Праня. Тут жылі, апрацоўвалі зямлю, палявалі і займаліся збіральніцтвам, рамёствамі нашы продкі, мужныя і працавітыя людзі. Яны былі мірнымі і свабоднымі, але ў выпадку нападу маглі пастаяць за сваю зямлю і блізкіх. Пра гэта было тэатралізаванае прадстаўленне «Падарожжа ў сівую старажытнасць». Фотаздымкі газеты "Іскра"

607