Магдэбургскае права у Чавусах - адкрыццё дошкі.

Сацыяльна-эканамічнае і культурна-асветніцкае развіццё грамаддства ў XIV-XVIII стагоддзях садзейнічала распаўсюджанню на беларускіх землях Магдэбургскага права - права на самакіраванне ў гарадах. Наш горад атрымаў ад караля Рэчы Паспалітай Уладзіслава IV Вазы прывілей на самакіраванне 12 жніўня 1634 года. Сучасныя гісторыкі сцвярджаюць, што менавіта яно з'яўляецца падмуркам сучаснай сістэмы самакіраўніцтва.
У 2015 годдзе на базе музея праходзіў круглы стол прысвечаны тэме "Магдэбургскія традыцыі на Магілёўшчыне", які праводзіўся пад кіраўніцтвам абластной грамадскай арганізацыі "Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны". І вось 12 жніўня 2016 года адбылося ўрачыстае адкрыццё дошкі, прысвечанае Магдэбургскаму праву на тэрыторыіі горада Чавусы. На адкрыцці прысутнічалі прадстаўнікі "Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны", супрацоўнікі музея,кіраўнікі розных арганізацый Чавускага раёна і госці.
Дошка размешчана на будынку музея.